БЕЛ Ł РУС

Галоўны разведчык Украіны: На Пуціна нядаўна быў замах

23.05.2022 / 14:46

Nashaniva.com

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў сцвярджае, што на Уладзіміра Пуціна быў замах пасля пачатку вайны супраць Украіны.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

«На яго быў нават замах па лініі, як гаворыцца, прадстаўнікоў Каўказа не так даўно. Гэта публічная інфармацыя. Зусім няўдалы замах, аднак ён рэальна меў месца… Гэта прыкладна 2 месяцы таму было. Яшчэ раз кажу, ён быў няўдалы. Пагалоскі аб гэтай падзеі няма, але гэта мела месца», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула