БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю палітвязень Павел Фалькоўскі

23.05.2022 / 19:56

Nashaniva.com

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень Павел Фалькоўскі 21 мая цалкам адбыў пакаранне і выйшаў з брэсцкага СІЗА-7. 

Паўла асудзілі за надпіс «Жыве Беларусь» на аўтобусным прыпынку, а таксама за абрэвіятуру «ACAB» на сцяне апорнага пункта міліцыі ў Брэсце.

27 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Фалькоўскага і прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці».

Палітвязню прысудзілі тры месяцы арышту. У зняволенні ён знаходзіўся з 22 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула