Пачынаецца суд над вядомай візажысткай Вольгай Томінай
Палітзняволеную візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка ў межах справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
У яе тэлефоне сілавікі знайшлі фота і відэа з мірных акцый пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе. Пасля затрымання на праўладных тэлеграм-каналах з ёй з’явілася «пакаяннае відэа».
У Вольгі трое непаўналетніх дзяцей, а ў Інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.
Праз амаль тры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска распачынаецца суд над палітзняволенай.
Справу разглядае суддзя Юлія Шут, паведамляе «Вясна»