БЕЛ Ł РУС

$3,8 млн выдзелена на прызы пераможцам «Дажынак»

4.09.2009 / 15:31

Пераможца конкурсу сярод абласцей атрымае $35 тысяч

Указам кіраўніка дзяржавы на ўзнагароджанне пераможцаў «Дажынак» выдаткавана 10,7 млрд рублёў. Год таму ўклаліся ў 7,4 млрд рублёў.

Для пераможцы ў конкурсе сярод абласцей прадугледжана прэмія ў $35 тысяч,
сярод раёнаў - шэсць прэмій па $17,5 тысяч.

Таксама ўтвораны спаборніцтвы для сельгасарганізацый, лепшых аграномаў, камбайнёраў і маладых кіроўцаў.

Імёны пераможцаў будуць названыя на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які сёлета пройдзе ў другой палове верасня ў Кобрыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула