БЕЛ Ł РУС

Двух беларусаў з ПВК «Вагнер» падазраюць у ваенных злачынствах пад Кіевам. СБУ назвала іх прозвішчы

24.05.2022 / 18:39

Nashaniva.com

Ураджэнец Рэчыцы Сяргей Сазонаў і ўраджэнец Оршы Аляксандр Ступніцкі, якія ваявалі ў складзе ПВК «Вагнер» у Сірыі, падазраюцца ў 14 эпізодах катаванняў і зверскіх расстрэлаў у вёсцы Матыжын Кіеўскай вобласці, паведамляе Радыё Свабода.

Брацкая магіла ў Матыжыне. Фота AP

Апроч таго, паводле следcтва, Сяргей Сазонаў і Аляксандр Ступніцкі ўдзельнічалі ў выкраданьні, катаванні і забойстве старасты Матыжына Вольгі Сухенка, яе мужа і сына.

Абодва беларусы ўключаныя ў базу цэнтра «Міратворац». Паводле звестак, сабраных супрацоўнікамі цэнтра, Сяргей Сазонаў (нарадзіўся ў 1972 годзе) з'яўляецца былым маёрам міліцыі, працаваў участковым інспектарам Рэчыцкага РАУС. У 2015 годзе яго нібыта аштрафавалі за спажыванне наркотыкаў на 14 мільёнаў беларускіх рублёў. Мае пазыўны «Рой».

Аляксандар Ступніцкі нарадзіўся ў 1989 годзе і дагэтуль нібыта мае прапіску ў Оршы.

Паводле звестак цэнтра «Міратворац», абодва дагэтуль маюць беларускае грамадзянства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула