БЕЛ Ł РУС

Расія пачала вываз збожжа з Херсонскай вобласці

30.05.2022 / 08:16

Nashaniva.com

Намеснік кіраўніка акупацыйнай ваенна-цывільнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Канстанцін Страмавусаў заявіў, што пачаты «экспарт збожжа» ў Расію.

«Ёсць месца, куды складваць [новы ўраджай], хоць, вядома, вельмі шмат збожжа знаходзіцца тут. Цяпер часткова людзі вывозяць, дамовіліся з тымі, хто купляе з боку РФ», — сказаў ён, удакладніўшы, што гаворка ідзе менавіта аб продажы збожжа ў РФ на экспарт.

Большая частка Херсонскай вобласці занятая расійскімі войскамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула