Расійскія войскі зайшлі ў ваколіцы Севераданецка
Снарадамі забітыя 2 мірныя жыхары, яшчэ 5 параненыя.
Вораг задзейнічаў усё магчымае ўзбраенне, прымяняе авіяцыю, паведаміў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
«Зрэшты, нашы вайскоўцы моцна трымаюць абарону, каб не дапусціць ворага ўглыб краіны. Расійскімі снарадамі забітыя двое севераданчан, яшчэ пяцёра параненыя. Большасць з іх — жыхары аднаго квартала ў старым раёне горада. Яны гатавалі ежу ў двары, калі раптам пачаўся абстрэл. Цяжкія траўмы атрымалі двое жыхароў Сіроцінага», — дадаў ён.