БЕЛ Ł РУС

У Беластоку адбудзецца матч салідарнасці з журналістам Аляксандрам Івуліным

30.05.2022 / 9:27

Nashaniva.com

1 чэрвеня ў 17:30 у Беластоку пройдзе футбольны матч салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Івуліным.

Матч з польскай камандай «Rainter» адбудзецца па адрасе Orlik, 16-001 Kleosin, Tarasiuka.

Арганізатары запрашаюць падтрымаць нашых гульцоў і выказаць салідарнасць з Сашам Івуліным. «Прыносьце нашы сцягі!» — гаворыцца ў паведамленні мясцовай беларускай дыяспары.

Падтрымаць Сашу лістом можна па адрасе:

ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць,

г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20,

Аляксандру Мікалаевічу Івуліну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула