БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Нідэрланды

31.05.2022 / 10:05

Nashaniva.com

Гэта звязана з тым, што нідэрландскі газавы трэйдар Gasterra адмовіўся плаціць за расійскі газ у рублях.

«Газпрам» перастаў пастаўляць газ у Нідэрланды з-за адмовы краіны плаціць рублямі. Перавесці з 1 красавіка аплату за газ у рублі раней даручыў Уладзімір Пуцін.

«Газпрам» поўнасцю спыніў пастаўку газу кампаніі GasTerra B. V. (Нідэрланды) у сувязі з неаплатай у рублях», — абвясціла кампанія, удакладніўшы, што на канец працоўнага дня 30 мая «Газпрам экспарт» так і не атрымаў плацеж.

Данія і Нідэрланды не будуць плаціць Расіі за газ рублямі і рыхтуюцца да спынення яго паставак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула