БЕЛ Ł РУС

З-за кратаў выйшаў Глеб Фіцнер — першы з 12-ці асуджаных па «справе студэнтаў»

31.05.2022 / 11:52

Nashaniva.com

Хлопец цалкам адбыў пакаранне — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, што 12 чалавек (10 студэнтаў, выкладчыцу Вольгу Філатчанкаву, а таксама прадстаўніцу Святланы Ціханоўскай па справах моладзі Алану Гебрэмарыям) затрымалі 12 лістапада 2020 года. Працэс потым атрымаў назву «справа студэнтаў».

Усіх абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

У выніку Ксенію Сырамалот, Ягора Канецкага, Таццяну Якельчык, Іллю Трахтэнберга, Яну Арабейку, Касю Будзько, Вікторыю Гранкоўскую, Анастасію Булыбенка, Марыю Каленік, Вольгу Філатчанкову і Алану Гебрэмарыям асудзілі на два гады з паловай гады калоніі, а Глебу Фіцнеру, адзінаму, хто прызнаў віну, далі 2 гады зняволення.

У тэрмін залічыўся час, праведзены ў СІЗА (адзін дзень калоніі — паўтара дні ў СІЗА).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула