БЕЛ Ł РУС

Чарнігаў разарваў сяброўскія адносіны з Гомелем

31.05.2022 / 12:17

Nashaniva.com

Такое рашэнне прынялі дэпутаты гарадской рады.

Кіраўнік горада Уладзіслаў Атрошанка так пракаментаваў разрыў адносін з Гомелем:

«Я ўпэўнены, калі мы пераможам у гэтай вайне, новыя лідары дэмакратычнай Беларусі выбачацца ад імя свайго народа. Я перакананы, што мы будзем сябраваць, але не ў гэты перыяд, калі пуцінская марыянетка Лукашэнка прадаставіў сваю зямлю ў якасці плацдарма для расійскага войска. На сённяшні дзень любыя стасункі з варожай краінай недапушчальныя».

Цяпер улады ўкраінскага абласнога цэнтра збіраюцца падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з польскім Жэшувам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула