БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» з 1 чэрвеня прыпыніць пастаўкі газу ў Нямеччыну і Данію

31.05.2022 / 18:33

Nashaniva.com

«Газпрам экспарт» з 1 чэрвеня прыпыніць пастаўкі газу брытанска-галандскай Shell Energy Company па кантракце для Германію і дацкай Orsted у сувязі з нявыплатай па новай схеме за красавік.

Фота: ТАСС

Паводле інфармацыі расійскай кампаніі, Shell і Orsted апавясцілі, што «не маюць намеру ажыццяўляць плацяжы па кантракце на пастаўку газу ў рублях», у сувязі з чым пастаўкі газу будуць прыпыненыя да моманту ажыццяўлення аплаты.

У «Газпраме» сказалі, што максімальны гадавы аб'ём паставак у Нямеччыну па кантракце з Shell складае 1,2 млрд куб.м., аб'ёмы паставак дацкай кампаніі ў прэс-службе не раскрылі.

Учора стала вядома, што «Газпрам» прыпыняе пастаўкі ў Нідэрланды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула