БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўныя арганізацыі пераводзяць на адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб

31.05.2022 / 19:01

Nashaniva.com

31 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій». Дакумент прадугледжвае, што дзяржаўныя арганізацыі будуць выкарыстоўваць адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Згодна з указам, усе ведамасныя сістэмы электроннага дакументаабароту органаў дзяржкіравання і дзяржарганізацый будуць падключаныя да сістэмы «Ведамасны архіў» да 1 чэрвеня 2023 года.

З 1 ліпеня 2023 года пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці ўводзяцца электронныя накладныя, транспартныя (таварасуправаджальныя) і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць перамяшчэнне тавару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула