БЕЛ Ł РУС

Валютны кошык дасягнуў рэкорднага ўзроўню

7.09.2009 / 16:30

ЯМ

Аб'яўлены на заўтра кошык складае 1011,47 рублёў.

Адначасовае падаражанне расійскага рубля і еўра абумовіла падаражанне валютнага кошыку да 1011,47 рублёў.
Праз дзяржаўнае свята ў ЗША таргі па амерыканскім даляры не праводзіліся.

Раней Нацбанк імкнуўся ўтрымліваць валютны кошык на мяжы 1008 рублёў. Менавіта столькі складала 5%-нае адхіленне ад дэвальвацыйнага ўзроўню. Заўтра яно будзе складаць 5,36%.

Нягледзячы на тое, што межы валютнага калідора былі рассунутыя ўдвая, Нацбанк спрабаваў трымацца ранейшых паказальнікаў. Цяперашні рэкорд кошыка ў Нацбанку назвалі пытаннем тэхнічнага характару. Заўтрашнія таргі мусяць апусціць кошык бліжэй да ранейшага ўзроўню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула