БЕЛ Ł РУС

У Мінску перакуліўся мікрааўтобус пасля сутыкнення з фурай

1.06.2022 / 16:59

Nashaniva.com

У Мінску мікрааўтобус «Газэль» на скрыжаванні вуліц Францыска Скарыны і Філімонава паехаў на чырвонае святло, урэзаўся ў фуру і перакуліўся, паведамляе ДАІ.

Паводле інфармацыі інспектараў, днём 31 мая 59-гадовы кіроўца «Газэлі» рухаўся па вуліцы Філімонава, выехаў на скрыжаванне з вуліцай Францыска Скарыны на чырвонае святло і ўрэзаўся ў вялікагруз МАЗ.

Ад удару мікрааўтобус перакуліўся на бок. У ДАІ адзначылі, што ў выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула