БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Стан абгарэлага супрацоўніка Шклоўскага РАУС вельмі цяжкі

1.06.2022 / 17:23

Nashaniva.com

Стан супрацоўніка Шклоўскага РАУС, які пацярпеў пры ўзгаранні, вельмі цяжкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Ён знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі Шклоўскай ЦРБ.

Сёння ў бальніцы прайшоў кансіліум вядучых камбустыёлагаў краіны і бальніцы, з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. У пацыента дыягнаставана 76% апёкаў скурных покрываў агульнай паверхні цела, тэрмаінгаляцыйная траўма.

Галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Аляксей Часнойць і загадчык апёкавай рэанімацыі БХМД Мінска Ларыса Залатухіна выканалі экстранную аперацыю — некратамію. Скарэктаванае лячэнне, распрацоўваецца тактыка па транспарціроўцы пацыента ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Міліцыянер пацярпеў учора днём у будынку раённага аддзела ўнутраных спраў у адным з працоўных кабінетаў. У памяшканні знаходзіліся супрацоўнік міліцыі і дастаўлены для разбору жыхар Магілёва. «Адбылося ўзгаранне канфіскаванай маёмасці з наступным пажарам у памяшканні. У выніку мужчына загінуў, супрацоўнік шпіталізаваны», — паведамлялі ў СК.

Чытайце таксама: 

На допыце ў Шклове мужчына падпаліў сябе і супрацоўніка міліцыі. Мужчына загінуў, міліцыянт у рэанімацыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула