БЕЛ Ł РУС

Падазраванага ў забойстве ў Ваўкавыску затрымалі

3.06.2022 / 9:37

Nashaniva.com

У нядзелю ў двары аднаго з ваўкавыскіх шматпавярховікаў на вачах у мясцовых жыхароў здарылася трагедыя. Мужчына з нажом і бітай зладзіў бойку. У выніку загінуў 28-гадовы хлопец, яшчэ двое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

30-гадовы падазраваны быў абвешчаны ў вышук.

Уначы 3 чэрвеня яго затрымалі недалёка ад горада, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, перад інцыдэнтам мужчына ўжываў спіртное. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за прычыненне цялесных пашкоджанняў.

У Ваўкавыску ў дваровай бойцы забілі чалавека

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула