БЕЛ Ł РУС

Па абвінавачванні ў зліве даных сілавікоў затрымалі адвакатку 

3.06.2022 / 11:43

Nashaniva.com

Сілавікі сцвярджаюць, што ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Настасся Лазарэнка. Фота: rka.by

Сёння на праўладных каналах выйшла «пакаяннае» відэа з адвакаткай юрыдычнай кансультацыі №2 Маскоўскага раёна Мінска Настассяй Лазарэнка.

На відэа бачна, што сілавікі ўварваліся ў дом з усіх бакоў, зламалі дзверы і акно.

У допісе сцвярджаецца, што на яе заведзеная крымінальная справа па 3 частцы артыкула 130 КК (распальванне варажнечы). Яна прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула