БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка даручыў гісторыкам разабрацца, дзе ўзнік старажытны Мінск ВІДЭА

3.06.2022 / 12:0

Nashaniva.com

Трэба разабрацца, дзе на самай справе зарадзіўся Мінск. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка у размове з гісторыкамі падчас наведвання Нацыянальнай акадэміі навук, піша БелТА.

Кіраўнік урада нагадаў, што да тысячагоддзя Мінска засталося не так шмат па гістарычных мерках — некалькі дзесяцігоддзяў. Ён адзначыў, што гісторыкам неабходна ісці наперад у такім найважнейшым пытанні, як навуковае абгрунтаванне месца, дзе насамрэч зарадзіўся Мінск. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ёсць гіпотэзы, але ім трэба знайсці пацвярджэнне.

Раман Галоўчанка сёння таксама пабываў у Інстытуце гісторыі НАН. Яму паказалі археалагічную навукова-музейную экспазіцыю з унікальнымі экспанатамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула