БЕЛ Ł РУС

Памёр пінчук Уладзімір Лебедзеў — легендарны тэлеглядач са «Што? Дзе? Калі?»

3.06.2022 / 12:27

Nashaniva.com

Пасля працяглай хваробы памёр пінчук Уладзімір Лебедзеў — легендарны тэлеглядач з шоу «Што? Дзе? Калі?». Ён быў аўтарам шматлікіх пытанняў.

Ён уладальнік першай «Брыліянтавай савы» — за найлепшае пытанне ў пераможным для тэлегледачоў фінале 2002 года, паведамляе «Еўрарадыё». 

Паводле першай спецыяльнасці Лебедзеў быў трэнерам па шахматах. Ён не толькі пісаў пытанні для «Што? Дзе? Калі?», але і вучыў пінскіх школьнікаў гуляць у гэтую гульню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула