БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца BMW збіў на ходніку 86-гадовую жанчыну

5.06.2022 / 12:53

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю на вуліцы Кедышкі.

Фота СК

36-гадовы мужчына праязджаў скрыжаванне з вуліцай Талбухіна на чырвонае святло, у выніку ён выехаў за межы праезнай часткі, на тратуары збіў 86-гадовую жанчыну і заехаў у смеццевы кантэйнер.

З атрыманымі ў выніку ДТЗ траўмамі кіроўца і пешаход дастаўленыя ў бальніцу, паведамляе СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула