БЕЛ Ł РУС

Затрымалі памежніка, які звольніўся пасля падзей 2020 года

6.06.2022 / 13:35

Nashaniva.com

У чым яго абвінавачваюць — невядома.

Валерый Ільючык. Фота: сацсеткі

Сёння стала вядома пра затрыманне 37-гадовага Валерыя Ільючыка. Мужчына звольніўся з памежнай службы пасля падзей 2020 года.

Валерый жанаты, мае непаўналетняга сына. Мяркуючы па сацсетках, ён любіць падарожнічаць.

Згодна з інфармацыяй у канале, набліжаным да сілавікоў, Валерый звяртаўся па дапамогу ў фонд BySol. Аднак ніякіх канкрэтных абвінавачанняў супраць мужчыны, як і прычына затрымання, не агучваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула