БЕЛ Ł РУС

Палеміка Пазняка і Трусава ў Вільні

8.09.2009 / 12:08

Паводле інф. прэс‑службы БХД

На мінулых выходных у Вільні прайшоў 4‑ы з’езд беларусаў Балтыі. У прадстаўнічым мерапрыемстве ўдзельнічалі вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы: Зянон Пазняк, Мікалай Статкевіч, Алег Трусаў, сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец. Адкрываў з’езд прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс.

На з'ездзе палеміка распачалася паміж Зянонам Пазняком і Алегам Трусавым. З пункту гледжання Пазьняка, аніякі дыялог з дзейснай уладай амаль немагчымы. На думку ж Трусава, трэба ўлічваць, што кіруюць краінай цяпер такі беларусы, што гэта не акупацыйны рэжым.

З’езд арганізавалі Таварыства беларускай культуры ў Вільні.

14 верасня запланаваны візіт дэлегацыі беларускай апазіцыі ў Вільню. А 16 верасня ў літоўскай сталіцы пройдзе Беларускі эканамічны форум, арганізаваны афіцыйнымі ўладамі краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула