БЕЛ Ł РУС

Расіяне з расійскім сертыфікатам ЕГЭ могуць паступаць на платныя аддзяленні ў беларускія ВНУ без экзаменаў

6.06.2022 / 17:51

Nashaniva.com

З гэтага года грамадзяне Расіі, якія здалі ЕГЭ (адзіны дзяржаўны экзамен), могуць паступаць на платную форму навучання ў беларускія ВНУ без экзаменаў. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.

Галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота: bsu.by

«З гэтага года могуць пры наяўнасці сертыфікатаў адзінага дзяржаўнага экзамену таксама на платную форму навучання паступаць без уступных выпрабаванняў нашы расійскія сябры і, адпаведна, з Казахстана», — заявіў Петрышэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула