БЕЛ Ł РУС

«Будзьма беларусамі» запусцілі тэлеграм-бот, які дапаможа яднацца беларусам усяго свету

6.06.2022 / 19:47

Nashaniva.com

«Будзьма беларусамі» запусцілі тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Канцэрты і выставы, спектаклі і фестывалі, вечарыны і прэзентацыі, лекцыі і семінары, акцыі салідарнасці — усё, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету, будзе акумуляваць бот.

«Безліч нашых суродзічаў на ўласным досведзе зразумелі, як цяжка на новым месцы ўліцца ў мясцовае жыццё, адшукаць сяброў ды паплечнікаў, не згубіць сувязяў з беларускім асяродкам. З нашым ботам больш няма патрэбы па крупінках у розных сацсетках шукаць інфармацыю пра беларускія падзеі — трэба проста выбраць у боце новы горад і падпісацца на абнаўленні. Мы максімальна акумулюем інфармацыю, а вы будзеце атрымліваць пуш-паведамленні і зможаце наведаць беларускія мерапрыемствы, на якіх пазнаёміцеся з суайчыннікамі, усталюеце кантакты, знойдзеце аднадумцаў», — заяўляюць аўтары бота.

Арганізатарам мерапрыемстваў таксама прапануюць дасылаць у бот свае абвесткі:

«На сёння ў боце знойдзеце абвесткі пра падзеі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі, Германіі, Грузіі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, ЗША. З вашай дапамогай мы спадзяемся пашырыць бот, каб ён стаў карысным як мага большай колькасці беларусаў/ак і ўключаў як мага болей краін і гарадоў».

Карыстацца ботам вельмі проста:

А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

Перайсці ў бот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула