БЕЛ Ł РУС

Генштаб: Украінскія вайскоўцы паспяхова стрымліваюць штурм у Севераданецку, працягваюцца баі

8.06.2022 / 07:55

Nashaniva.com

Наступ суперніка ў раёне Ташкоўкі і Усцінаўкі поспеху не меў.

Украінскія воіны паспяхова стрымліваюць штурм у Севераданецку, працягваюцца баявыя дзеянні. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе Генштаб УСУ.

«На Севераданецкім кірунку нашы воіны паспяхова стрымліваюць штурм у горадзе Севераданецк, баявыя дзеянні працягваюцца. У раёне населенага пункта Ташкоўка наступ праціўніка поспеху не меў. Вораг таксама спрабаваў прасунуцца на кірунку населенага пункта Усцінаўка, але ўкраінскія абаронцы адкінулі акупантаў», — гаворыцца ў паведамленні.

На Бахмуцкім кірунку праціўнік павялічыў інтэнсіўнасць прымянення аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыі. Вёў абстрэлы пазіцый нашых падраздзяленняў з мінамётаў, ствольнай артылерыі і рэактыўных сітэм залпавага агню ў раёнах населеных пунктаў Пакроўскае, Бераставое, Залатое-4, Урубаўка, Майскае, Якаўлёўка і Даламітнае. Нанёс авіяўдары верталётамі Ка-52 у раёнах населеных пунктаў Пакроўскае, Адраджэнне і Якаўлеўка.

Учора міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што расійскія войскі «вызвалілі» жылыя кварталы ў Севераданецку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула