БЕЛ Ł РУС

Урад дазволіў юрыдычным асобам прымаць наяўную валюту ад нерэзідэнтаў

8.06.2022 / 12:54

Nashaniva.com

Савет Міністраў і Нацбанк дазволіў юрыдычным асобам-рэзідэнтам прымаць аплату ад нерэзідэнтаў наяўнай валютай па экспартных дагаворах.

Яны змогуць браць наяўныя даляры, еўра і юані. Дазвол распаўсюджваецца на экспарт тавараў, работ і паслуг.

Затым сродкі павінны быць залічаныя на банкаўскія рахункі ў Беларусі. Мера будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

«Падпісаная пастанова дазволіць прадпрыемствам ажыццяўляць сваю дзейнасць ва ўмовах уведзеных калектыўным Захадам санкцый і складанасці правядзення разлікаў у безнаяўнай форме па валютных экспартных дагаворах», — паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула