БЕЛ Ł РУС

У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб адмене пастановы аб прызнанні незалежнасці Літвы

8.06.2022 / 15:28

Nashaniva.com

Дэпутат Дзярждумы Яўген Фёдараў («Адзіная Расія») унёс на разгляд законапраект аб адмене пастановы Дзяржсавета СССР аб прызнанні незалежнасці Літоўскай Рэспублікі. Дакумент апублікаваны ў думскай электроннай базе ў сераду.

Як сцвярджае аўтар ініцыятывы, пастанова Дзяржсавета СССР аб прызнанні незалежнасці Літоўскай Рэспублікі «з'яўляецца незаконнай, паколькі прынятая неканстытуцыйным органам і з парушэннем патрабаванняў артыкулаў <…> Канстытуцыі СССР».

Фёдараў зазначыў, што ў Літоўскай Рэспубліцы не праводзіўся рэферэндум аб выхадзе са складу СССР і не быў усталяваны пераходны перыяд для разгляду ўсіх спрэчных пытанняў.

Паводле Фёдарава, што ў адпаведнасці з артыкулам 67.1 Канстытуцыі Расіі «Расійская Федэрацыя з'яўляецца правапераемнікам СССР на сваёй тэрыторыі», таму пастанова Дзяржсавета СССР ад 6 верасня 1991 года падлягае адмене.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула