Аўтуховіч цалкам не прызнае абвінавачвання
У Гродне працягваецца працэс па справе Мікалая Аўтуховіча. Падчас допыту Аўтуховіч заявіў, што не прызнае абвінавачванне цалкам, паведамляе БелТА.
Фота: БелТА
Аўтуховіч, адказваючы на пытанні дзяржабвінаваўцы, сказаў пра тое, што яго дзеянні не былі падмацаваныя помстай супрацоўнікам праваахоўных органаў за, з яго слоў, несправядлівае першае асуджэнне. Абвінавачаны адзначыў, што людзі, якія сёння знаходзяцца на лаве падсудных разам з ім, з'яўляюцца невінаватымі.