БЕЛ Ł РУС

Супраць Паўла Белавуса заведзена крымінальная справа за «кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем»

10.06.2022 / 19:9

Nashaniva.com

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (артыкул 361-1 КК) супраць заснавальніка крамы symbal.by Паўла Белавуса. Пра гэта паведамляе Медыязона са спасылкай на праўладны тэлеграм-канал.

Павел Белавус

«У 2020 годзе праз яго канторку ажыццяўлялася фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама напампоўванне пратэстных мас бчб-шнай сімволікай для дэманстрацыі карцінкі ў якасці справаздачы аб выдаткаваных уліваннях на дзяржпераварот», — пішуць аўтары телеграм-канала.

Яны дадаюць, што ў Беларусі знаходзяцца людзі, «якія атрымлівалі грошы на фінансаванне дзяржаўнага перавароту з Польшчы для «размывання» вялікіх сумаў, якімі затым распараджаўся Белавус», таму «іх дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка». 

У канцы снежня 2021 года symbal.by паведамляў, што супраць беларуса завялі крымінальную справу аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула