БЕЛ Ł РУС

Паўла Севярынца ў шклоўскай калоніі пазбавілі працяглага спаткання

13.06.2022 / 10:53

Nashaniva.com

Мінулае працяглае спатканне было ў палітвязня ў снежні 2021 года, паведамляе «Вясна».

У красавіку адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. 

Нядаўна Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.

Нагадаем, у траўні 2021 Севярынцу і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі Паўла ўтрымліваюць больш за два гады, ён быў затрыманы 31 мая 2020 года.

Падтрымаць Севярынца можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула