БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Мінска асудзілі на паўтара года хатняй хіміі за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»

13.06.2022 / 14:43

Nashaniva.com

У судзе Заводскага раёна Мінска агучылі прыгавор Іне Дубінінай. Суддзя Генадзь Янкоўскі прызнаў яе вінаватай паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).

Ён асудзіў Іну на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (г. зн. «хатняй хіміі»).

Справа аб спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі за шкоду арганізацыі будзе разглядацца ў межах грамадзянскай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула