БЕЛ Ł РУС

У Германіі затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

13.06.2022 / 22:16

Nashaniva.com

Ноччу 11 чэрвеня падчас праверкі дакументаў на аўтабане каля горада Узіст (Саксонія) мужчына падаў паліцыі пашпарт з польскай візай. Пашпарт на імя 31-гадовага грамадзяніна Беларусі быў сапраўдным, але паліцэйскія ён здаўся падазроным, таму яны праверылі ягоныя адбіткі пальцаў мужчыны, паведаміла нямецкая паліцыя.

Фота ілюстрацыйнае

Высветлілася, што гэты чалавек вядомы пад 10 імёнамі і вышукваецца ў Германіі за ўчыненне некалькіх правапарушэнняў (крадзяжы і несанкцыянаванае знаходжанне ў краіне).

Агульная сума штрафаў, якія мужчына павінен быў выплаціць, склала 1370 еўра, але такой сумы ён не меў. Таму яго адправілі на 165 дзён у турму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула