БЕЛ Ł РУС

Мядзведзь з Беларусі на хвілінку завітаў у Літву

15.06.2022 / 18:43

Nashaniva.com

Сёння ноччу пагранічнікі літоўскай Кянскай заставы заўважылі мядзведзя, які прыйшоў у Літву з Беларусі. Ён перайшоў граніцу і пайшоў уздоўж чыгункі ўглыб Літвы, піша Delfi.

Але далёка драпежніку зайсці не ўдалося. Якраз у гэты час уздоўж граніцы недалёка ад месца «парушэння» праязджаў патрульны экіпаж памежнікаў. Верагодна, мядзведзь спалохаўся аўтамабіля.

Жывёліна правяла у Літве хвіліну і неўзабаве вярнулася ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула