БЕЛ Ł РУС

Праверыў балон з газам падпаленай запалкай

10.09.2009 / 09:51

Nashaniva.com

Праверка скончылася пажарам.

Праверка скончылася пажарам.

Жыхар вёскі Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёну адмовіўся ад прапановы супрацоўнікаў газавай службы ўсталяваць прывезены новы балон з газам. Мужчына зрабіў гэта сам. Ён падлучыў балон і вырашыў праверыць яго на наўнасць выцеку газу. Для гэтага дзядзька паднёс на балона падпаленую запалку. Праеверка паказала – выцек быў. Вынікам стала моцнае ўзгарнне. 43-гадовы эксперыментатар, ягоная сужыцельніца і яе бацька паспелі выбегчы з дому. Ніхто не пацярпеў.

Паводле Intex-press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула