БЕЛ Ł РУС

Швачку з Брэста абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на 700 тысяч рублёў

16.06.2022 / 23:46

Nashaniva.com

41-гадовая берасцейка абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме, яе саўдзельніцы — у дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляе Следчы камітэт.

Індывідуальны прадпрымальнік з Брэста цягам трох гадоў аказвала паслугі па пашыве вырабаў і прадавала іх у Беларусі і за мяжой, але не адлюстроўвала аперацыі ў бухуліку. Дапамагалі ёй у гэтым тры знаёмыя 35, 44 і 55 гадоў.

Паводле ацэнкі СК, у бюджэт было недаплачана падаткаў на суму больш за 700 тысяч рублёў. Двое з фігурантак знаходзяцца пад хатнім арыштам, двое — пад падпіскай аб нявыездзе. На маёмасць абвінавачаных на суму больш за 420 тысяч рублёў накладзены арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула