БЕЛ Ł РУС

Welt: Макрон, Шольц і Драгі прасілі Зяленскага аднавіць перамовы з Расіяй

17.06.2022 / 9:39

Nashaniva.com

Падчас візіту ва Украіну канцлер ФРГ Олаф Шольц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі «за зачыненымі дзвярыма» выставілі калегу Уладзіміру Зяленскаму таемныя патрабаванні. Пра гэта піша нямецкая газета Die Welt.

Як паведамлялася, Шольц, Макрон і Драгі выступілі за наданне Украіне статусу кандыдата ў сябры Еўрасаюза. Выданне мяркуе, што ў абмен на падтрымку лідары Еўропы таемна заклікалі Зяленскага аднавіць дыялог з Расіяй і арганізаваць перамовы з яе прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Эканамічныя наступствы крызісу ва Украіне, з якімі сутыкнуліся тры еўрапейскія краіны, становяцца толькі мацнейшымі, таму іх складаней нівеляваць. «Эканамічны рост затармазіўся, інфляцыя дасягнула рэкорднага ўзроўню», — падкрэслівае Die Welt.

Раней дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Віктар Андрусеў называў мэту візіту лідараў еўрапейскіх краін ва Украіну. Па яго словах, «Макрон, Шольц і Драгі вязуць кандыдацтва ў ЕС і (…) просьбу вярнуцца ў перамоўны працэс з Пуціным».

У сваю чаргу, учора Макрон заявіў, што Украіна сама павінна выстаўляць умовы для перамоваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула