БЕЛ Ł РУС

Новыя рэкорды еўра

10.09.2009 / 11:44

ЯМ

Курс еўрапейскай валюты наскокамі бярэ рэкорд за рэкордам. Цяпер еўра каштуе 4065,37 рублёў

Максімальны курс еўра і максімальныя суадносіны еўра/даляра – адзнакі заўтрашняга дня.

Еўра ў чарговы раз усталяваў рэкорд – 4065,37 рублёў. У параўнанні з дадэвальвацыйным часам еўра узняўся на 32%.

Даляр у гэты час зваліўся на 14 рублёў уніз, да 2791 рубля.

Суадносіны еўра і даляра склалі 1,457 – таксама рэкорд гэтага года.

Валютны кошык замацаваўся на ўзроўні вышэйшым за 1008 рублёў. Такім чынам, Нацбанк перайшоў мяжу ў 5%, за якую трымаўся паўгоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула