БЕЛ Ł РУС

Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды

17.06.2022 / 17:13

Nashaniva.com

Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды «За баявыя заслугі», а таксама «Украіна перадусім». Пра гэта паведамляе афіцыйны канал палка ў Telegram.

«Для нас гэта вялікі гонар і ацэнка нашай баявой працы», — пракаментавалі ў палку прысваенне ўзнагарод.

Адзін з беларускіх добраахвотнікаў, Зміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор», узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» пасмяротна. Апанасовіч быў цяжка паранены ў баях пад Ірпенем. Яго тэрмінова завезлі ў шпіталь, дзе баец 24 сакавіка памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула