БЕЛ Ł РУС

Майстар спорту па паўэрліфцінгу з Баранавічаў затрыманы за развешванне беларускіх сцягоў

18.06.2022 / 10:55

Nashaniva.com

Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне 54-гадовага жыхара Баранавічаў Уладзіміра Бранавіцкага.

Сёння стала вядома, што мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён са студзеня па чэрвень бягучага года нібыта развешваў «пратэстную сімволіку» на лініях электраперадачы ў Баранавічах, на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. 

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339).

Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула