БЕЛ Ł РУС

У Латвіі стварылі марозіва «Слава Украіне!» у жоўта-блакітных колерах

20.06.2022 / 00:01

Nashaniva.com

Марозіва «Слава Украіне!» будуць прадаваць у латвійскіх гандлёвых сетках, а ўкраінцам, якія вымушаныя былі праз вайну пакінуць свае дамы, яго будуць даваць задарма. Адзін еўра з кожнага набытага марозіва будзе пералічвацца ўкраінскай арганізацыі па абароне дзяцей.

Для жоўтага колеру быў выкарыстаны смак шафрану, а для сіняга — бузіны і васілька.

Па словах генеральнай дырэктаркі Food Unionу Латвіі Ірэны Халоднай, гэтае марозіва — даніна мужнасці і свабодалюбству ўкраінскага народа, а таксама напамін усім у Латвіі пра тое, што ва Украіне, як і раней, ідзе страшная вайна, таму неабходна працягваць дапамагаць яе народу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула