БЕЛ Ł РУС

Пуцін збіраецца прыехаць у Гродна на Форум рэгіёнаў

20.06.2022 / 17:08

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка чарговы раз сустрэнуцца на Форуме рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы ў 2022 годзе, паведаміў у прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, піша ТАСС.

Фота: AP

«Перакананы, што будучы Форум рэгіёнаў з удзелам прэзідэнтаў Расіі і Беларусі дасць яшчэ больш глыбокі новы імпульс міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву», — сказаў Мішусцін падчас сустрэчы ў Мінску з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.

Форум рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы сёлета павінен прайсці з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гродне.

Калі Пуцін сапраўды прыедзе, то гэта будзе першы з пачатку вайны ва Украіне яго выезд за межы Расіі. Апошні замежны візіт адбываўся 4 лютага ў Кітай на адкрыццё XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула