БЕЛ Ł РУС

У Еўрапарламенце адбудзецца прадстаўнічая канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

20.06.2022 / 21:42

Nashaniva.com

Заўтра, 21 чэрвеня, у Бруселі адбудзецца міжнародная канферэнцыя на беларускую тэматыку, якую арганізуюць Еўрапейскі парламент і Офіс Святланы Ціханоўскай.

Удзел у дыскусіях возьмуць еўрадэпутаты і дэпутаты розных нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, «Вясны», БАЖ, Freedom House, розных мас-медыя.

Удзельнікі канферэнцыі плануюць абмеркаваць неабходныя крокі па вызваленні палітвязняў, дапамогу беларусам, медыям, ініцыятывам і бізнесам, магчымыя сцэнарыі далейшага развіцця падзей.

Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню з 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула