Нобелеўскі медаль Дзмітрыя Муратава прадалі за 103 мільёны даляраў
Нобелеўскі медаль галоўнага рэдактара расійскай «Новай газеты» Дзмітрыя Муратава прадалі на аўкцыёне за 103,5 мільёна даляраў.
Гэтыя грошы пойдуць на дапамогу ўцекачам з Украіны, заявіў Муратаў.
Пляцоўкай для продажу стаў аўкцыённы дом Heritage Auctions.
Журналіст атрымаў сваю ўзнагароду ў кастрычніку 2021 года сумесна з філіпінкай Марыяй Рэса — за «намаганні ў абароне свабоды меркаванняў, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру».
Саму прэмію ў памеры каля 730 тысяч даляраў Муратаў яшчэ ў снежні аддаў на дабрачыннасць у некалькі фондаў.