БЕЛ Ł РУС

Прызнанне «ДНР» і «ЛНР» уключылі ў школьную праграму па найноўшай гісторыі Расіі

21.06.2022 / 08:15

Nashaniva.com

У прыкладную школьную праграму па найноўшай гісторыі Расіі для дзевяцікласнікаў уключылі тэму аб прызнанні РФ незалежнасці самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Праграма апублікаваная на сайце Інстытута стратэгіі развіцця адукацыі, заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства асветы. Яна ўхваленая Федэральным вучэбна-метадычным аб'яднаннем па агульнай адукацыі, якое распрацоўвае і ўкараняе адукацыйныя стандарты.

Прызнанне ДНР і ЛНР прапанавана вывучаць у рамках раздзела «Адраджэнне краіны з 2000-х гг. Уз'яднанне Крыма з Расіяй».

У яго таксама ўвайшлі тэмы пра барацьбу з пандэміяй і галасаванне па папраўках да Канстытуцыі. Змест тэмы аб прызнанні ДНР і ЛНР у праграме не раскрыты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула