БЕЛ Ł РУС

Пры ЕC створаць групу па пытаннях беларусаў

21.06.2022 / 09:10

Nashaniva.com

На сустрэчы ў Бруселі 20 чэрвеня з еўракамісарам па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан Святлана Ціханоўская дамовілася стварыць спецыяльную працоўную групу пры Еўракамісіі па вырашэнні візавых і міграцыйных пытанняў беларусаў.

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Група пачне сваю працу ўжо на гэтым тыдні і будзе збірацца на рэгулярнай аснове, павядамляе офіс Ціханоўскай.

Абмеркаваныя таксама пытанні, якія тычацца злоўжывання рэжымам магчымасцямі інтэрпала.

Справа ў тым, што пасля пачатку вайны ва Украіне многія беларусы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што важна не толькі ізаляваць рэжым, але дапамагчы людзям, якія змагаліся супраць гэтага рэжыму і цяпер ратуюцца ад вайны і тэрору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула