БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная Яна Мілеўская цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

23.06.2022 / 12:59

Nashaniva.com

Яна Мілеўская сёння выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі № 4. Пра гэта паведаміла «Вясна».

26-гадовую Яну Мілеўскую затрымалі 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Яе, а таксама Максіма Мычко і Аляксандра Бендзя, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля. Іх асобы былі ўстаноўленыя з дапамогай камер відэаназірання. Палітвязняў асудзілі да аднаго года калоніі.

 Таксама сёння павінны выйсці Мычко і Бендзь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула