Чэхія змагаецца з расійскай выведкай
Два расейскія дыпляматы, адзін зь якіх намесьнік вайсковага аташэ Расеі, былі высланы з Чэхіі праз шпягоўства. Газэта Mlada Fronta Dnes мяркуе, што сярод аж двухсот супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Празе і яе кансулятаў у Брне і Карлавых Варах дзьве траціны афіцэраў выведкі. Акрэдытацыю чэскага МЗС мае 10 расейскіх журналістаў. Можна толькі здагадвацца, колькі зь іх працуе для расейскай выведкі, – піша выданьне.