БЕЛ Ł РУС

Борыс Джонсан заявіў, што сышоў бы ў адстаўку, калі б давялося адмовіцца ад дапамогі Украіне

25.06.2022 / 11:21

Nashaniva.com

Пакуль жа ён не бачыць падстаў для адстаўкі.

«Калі б мне сказалі, што мы мусім адмовіцца ад задачы [падтрымкі] Украіны, таму што яна стала занадта складанай, а кошт падтрымкі гэтых людзей быў бы завялікі з пункту гледжання інфляцыі і эканамічнай шкоды, я б прызнаў, што прайграў у вельмі важнай спрэчку, і сышоў бы», — сказаў Джонсан ў інтэрв'ю BBC News.

Борыс Джонсан адным з першых заходніх лідараў прыехаў у Кіеў і ўжо зрабіў гэта двойчы. Вялікабрытанія надала Украіне некалькі пакетаў дапамогі і ўвяла санкцыі супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула