БЕЛ Ł РУС

Германія дасць Украіне 1 мільярд еўра

25.06.2022 / 12:04

Nashaniva.com

24 чэрвеня міністры фінансаў Украіны і Германіі падпісалі пагадненне паміж урадамі краін на прадастаўленне 1 мільярда еўра грантавага фінансавання. 

Грошы накіруюць у дзяржаўны бюджэт Украіны для фінансавання першачарговых сацыяльных і гуманітарных выдаткаў падчас ваеннага стану. 

Ад пачатку вайны Украіна атрымала таксама ад ураду ФРГ доўгатэрміновы крэдыт на 300 мільёнаў еўра для фінансавання дзяржаўнага бюджэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула